Раиса сведка

Раіса сведка

Тэлефануе мне мая сяброўка Рая езуітка. Ці, не. Не езуітка яна, а сведка… на вяселлі каралевіча Бовы? Не, не там. А дзе ж тады яна была сведкай? Ці будзе? Ах, дык была яна сведкай на Страшным Судзе, як раз пасля канца света,  які быў летась,  ці пазалетась напярэдадні каляд. Не памятаю.
Тэлефануе мне Раіса і кажа злавесным голасам:
- Дрэнна, што ты мне сваё прозвішча не сказала.
"Вельмі добра, што я ёй сваё прозвішча не сказала" - радуюся я ў душы.
- Тэлефаную я табе, - працягвае Райка тым жа злавесным тонам, - а ў мяне пытаюцца: "…што, значыць, Валянціну паклічце? Вы прозвішча скажыце. Мы без прозвішча не паклічам…"
А я цешуся, слухаючы яе такія гаворкі, цешуся тым, якія ў мяне цудоўныя супрацоўнікі.
- Чаму на сустрэчу не прыйшла? - пытае Раечка.
- Да мяне сястра тады прыехала, - адказваю, - Не атрымалася.
- А я табе кнігу прыгатавала, - паведамляе Раіса.
- Не патрэбна мне гэта кніга, дзякуй. Не для майго ўзроўня яна, - кажу.
- А для якога яна ўзроўня? - дзівіцца Райка.
- Для першага класа, - адказваю.
- Бог вучыць пакоры, а не гутаркам пра ўзроўні, - павучае мяне Райка. - Уявіла ты пра сябе. Узроўні ў яе, ці бачыце… А колькі імёнаў у Бога? - раптам спытала яна.
- Шмат, - адказваю, а ў самой з галавы ўсе імёны повыветраваліся. Круціцца толькі:
               Я ведаю пяць імёнаў дзяўчынак:
               Аня - раз, Каця - два, Оля - тры, Света - чатыры, Ніна пяць…
- Назаві, - патрабуе Райка.
- Навошта пералічваць? - дзіўлюся я, - шмат, усіх не пералічыш…
- Толькі адно імя, - кажа Раіса.
- Гэта вам у галаву так уціраюць, вось вы і верыце, - кажу ёй….
- Я табе больш тэлефанаваць не буду, усяго добрага, - езуіцкім тонам развітваецца Рая.
- І вам усяго добрага, - не меней езуіцкім тонам развітваюся з ёй я.


Рецензии