Разбиць прывитанне як заклад

Разбіць прывітанне як заклад

Як толькі выйшла з вагона мятро і накіравалася да выйсця, як справа і злева ад мяне выйшлі насустрач адзін аднаму ахоўнік і пасажыр і, змацаваўшы рукі дужым мужчынскім поціскам, віталі адзін аднаго:

- Здароў, дружа!
- Ну, здароў!

А я замітусілася паміж імі і, вырашыўшы, што абхадзіць іх - занадта доўга, пайшла напралом і, разбіўшы іх  поціск рук, як заклад, пайшла далей, сказаўшы:
- Прабачце...

А потым падумала: "Яны ж размаўлялі па-беларуску. А гэта ў нас, у Менску, не так часта пачуеш..."


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.