Шэрае каханне

Шэрае каханне

- Я цябе жадаю, - сказаў Ён.
"Усё жадаюць, - падумала Яна, - вось, калі б - я кахаю… А так…"

…І пайшоў шэры нудны дождж, і заклубілася шэрая густая смуга..
І Ён у гэтай смузе быў падобны на вялікага плюшавага мядзведзя, злёгку пашараванага і пабітага моллю.

… - Ты кахаеш мяне? - спытаў Ён, праз два месяцы.
- Дай падумаць, - сказала Яна і стала ўзірацца ў глыбіню шэрай дажджлівай смугі, спрабуючы знайсці там хоць адну сонечную іскру. Але смуга густа клубілася, і нічога ў ёй не было  відаць.
Дождж быў цёплы, а смуга мяккая, і Яна да іх прывыкла. Але так бракавала сонечнага святла.
- Трэба час, каб разабрацца, - сказала Яна, спадзяючыся, што дождж спыніцца, і смуга развеецца. І будзе Сонца.

"Не кахае мяне Яна, - горка думаў Ён. - Тады што ёй ад мяне трэба? Напэўна, жадае адняць у мяне маю хмару, адзіна каштоўнае, што ў мяне ёсць…"

…Праз год Яна з'яжджала ад Яго ў Далёкія Далечыні, везучы з сабой Маленечкае Сонейка, сына Дажджу…


Рецензии