Чынник и следства

Чыннік і следства

Ля Камароўкі старая жанчына з добрым хрысціянскім тварам падарыла мне кнігу пра рэлігію, сказаўшы:
- "Адвентысты сёмага дня" - адзіная правільная царква…
- Усё так кажуць пра свае цэрквы, - сказала я.
- Усё хлусяць, а я праўду кажу, - добрым хрысціянскім голасам запярэчыла бабулька…
Мы з ёй паспрачаліся трошкі, і ў канцы-канцоў яна сказала:
- Ай, добра, ідзіце, мне тут кнігі распаўсюджваць…

І я пайшла.
І заходжу ў гастраном.
А там, набіраючы слоікі, учапіла суседнюю слоікавую піраміду, і паляцеў жалезны слоік уніз, на шкляны, і разбіў шкляны з кетчупам.
- Будзеце плаціць, - сказала мне прадаўшчыца.
Па дарозе да касы я выявіла, што ўзяла чатыры слоікі замест трох. Не жадаючы вяртацца, паставіла лішні слоік побач з глазураванымі сыркамі.

Прыходжу, а на касе мяне ўжо чакае малады чалавек і слоік з кетчупам трымае.
Аплаціла я ўсё і сышла.
- А чэк вазьміце! - крыкнула мне ўслед касірка.
- Пакіньце яго сабе, - сказала я і сышла.

Хутка даганяе мяне малады чалавек з крамы і пытае:
- Колькі вы слоікаў купілі?
- Тры, - адказваю, - а што?
- Я бачыў, як вы бралі чатыры, а заплацілі за тры.
- Адзін я пакінула. Магу торбу паказаць, - прапанавала я.

- Пакажыце, куды вы яго паставілі, - сказаў малады чалавек.
Прыйшлося вяртацца, паказваць.

Іду пасля на прыпынак, думаю: "У гэты гастраном больш ніколі не пайду…Завошта такая пошасць на маю галаву? Напэўна, з-за кнігі".

На прыпынку падыходжу да старэнькай бабулькі, састройваю добрую хрысціянскую міну і кажу:
- Давайце, я вам кнігу падару…
Бабулька была задаволена.
А я адчула палягчэнне і ўладкавала сабе свята душы з нагоды вызваленні ад кнігі.


Рецензии
Видно, не такая уж и правильная религия у этих адвентистов, если от одной только ихней книжки столько неприятностей! Хорошо, хоть по итогу все живы-здоровы остались... Действительно, есть повод устроить праздник души.

Константин Кучер   30.09.2013 20:23     Заявить о нарушении
Спасибо :-) Я тоже так думаю :-)

Ляксандра Зпад Барысава   30.09.2013 20:26   Заявить о нарушении