Народныя прыкметы ад хатняга Дамавiка Мiколы

Частка сёмая
ЛЕСАВІК

   У нашай славянскай, з часам забытай міфалогii, ёсць адзiн дух, якi назаўсёды стаiць побач з лесам. Гэта лясун, лесавік, гаспадар лесу, усiх звяроў, кустоў i дрэваў.
Яму вельмi спадабаецца вецер, асаблiва цеплы, летнi, i калi ён iдзе па лесе, то вецер за iм замятае ўсе сляды. Каб напалохаць людзей, лесавік можа крычаць i свiсцець. У некаторых гiсторыях расказваецца пра тоe, што ён можа красцi маленькiх дзетак.
   Перад чалавекам гаспадар лесу можа з'явiцца, як трухлявы старычок з вельмі зялёнымi вачамі, але можа быць i страшнай пачварай з нагамi ад казла, барадой i, нават, рагамi.
Адзенне ў лясуна заўсёды вывернута на другi бок i не падпаясана. У яго цудоўныя вочы нельга глядзець вельмi доўга, а лепш дык i зусiм гэтага не рабiць.
   Лесавік можа быць вельмi вялiзнага росту - галавой кранаць вярхушкi дрэў. А можа быць i зусiм маленькiм - нiжэй самiх кветак. Лясны гаспадар загадвае ўсiмi жывёламi i можа накіраваць iх у любы бок, вось чаму паляўнiчыя стараюцца не раззлаваць яго.  Ён жа можа не даць iм паляваць. Дух лесу можа паказацца паляўнiчым, звычайна, разам з двума сабакамi, якія, як правiла, заўсёды палохаюцца лясуна i гэта для людзей верны знак, што перад iмi не хто iншы, як сам гаспадар лесу i з iм патрэбна падзялiцца прыпасамi, асаблiва чаем i цукрам. Тады лесавiк пойдзе з мiрам i не будзе чапаць паляўнічых.
У лесе таксама забараняецца свiсцець, каб не наклiкаць на сябе гнеў лясуна. Вядома не ўсiм, што ён жыве ў лесе толькi ў летнi час, а зiмовыя халады i сцюжу праводзiць пад зямлёй. Перад тым, як пайсцi на зiмоўку, ён разганяе звяроў па норах моцным ветрам. Вельмi любiць хавацца ў дуплах векавых дубоў. Пры жаданнi лясун можа надоўга збiць чалавека з яго шляху i той будзе круціцца ў трох соснах. Для гэтага яму толькi патрэбна зрабiць кола – абыйсцi падарожнiка, грыбнiка цi паляўнiчага,  i тады чалавек зусiм губляе галаву i не можа знайсці выхад. У кола ёсць i добры бок - скрозь яго не пройдуць i нiколі не нападуць на чалавека драпежныя звяры.
Калi ў лесе знаходзiлi многа паваленых дрэў, то старыя казалi, што магчыма, завяліся два лесавікі, вось яны i дзеляць лес памiж сабой. Па павер’ях, два лясныя гаспадары не змогуць нiколi жыць разам - адзiн заўсёды праганяе другога, пужае сваiм крыкам жывёл i ломіць дрэвы.

Сяргей Брандт, 29.11.2013


Рецензии