Ты, галоунае, пачни. А я дапамагу...

Ты, галоўнае, пачні. А я дапамагу.

Гутарка з Кім?

…Не ведаю, як прыступіць да рашэння задачы…
Інфармацыі шмат, неўпарадкавана-хаатычнай. І як на базе яе пабудаваць тое, што мне трэба?

"Ты, галоўнае, пачні, а я - дапамагу", - чую Ўнутраны Голас.

Пачынаю. Атрымалася нешта грувастка-непрывабнае.
"Вось так трэба", - чую Ўнутраны Голас, і перад унутраным зрокам паўстала карціна, як павінен выглядаць Пачатак Рашэння Задачы.

Узрадавалася. Хуценька ўсё перарабіла.

Як прадоўжыць? Ізноў нахамутала шмат лішняга і грувасткага…

"Вось так трэба было прадоўжыць…", - ізноў чую Ўнутраны Голас, і бачу новы малюнак.
Ізноў усё перарабляю, выдаляючы лішняе.

Так мы сумесна і працуем, я і Ўнутраны Голас. Я пакутую і мучуся, грувасцячы адну недарэчнасць на другую. Ён назірае, а потым кажа, як трэба было б зрабіць правільна…

І я выпраўляю...


Рецензии
Всегда надо прислушиваться к своему внутреннему голосу.

Альжбэта Палачанка   12.12.2013 13:28     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →