Акумулятарная батарэя
А што ён умеў? Чытаць-пісаць-балбатаць і больш нічога. Хіба ж гэта справа, - высвятляць што ты можаш, і што не можаш? Ну вось, напрыклад, забіць цвік? На гэта ён быў здольны ў некаторых выпадках. Чаму ў некаторых?
Таму, што па-першае, не ў кожнае жалеззе можна ўбіць драўляны цвік.
А па-другое, навошта? Навошта забіваць цвікі, калі яны могуць спатрэбіцца потым для ўбівання?
Ён вельмі не любіў хуткія змены. А хто іх любіць? Той, хто не зведаў?
Можна любіць хацець выйграць у латарэю вялікія грошы, ну такія, якіх раней ніколі і ў вочы не бачыў, а не тое што трымаў у руцэ, тым больш карыстаўся. Але нешта павінна істотна змяніцца з тымі выйгранымі вялікімі грошамі. Абавязкова шмат чаго зменіцца ў лепшы бок, бо набудзецца або шэраг жаданых раней рэчаў, або якая-небудзь адная былая мара....
Якая, як потым высвятліцца, ператворыцца ў звычайную рэч.
Каму патрэбныя звычайныя рэчы?
Напэўна тым, хто не хоча хуткіх змен.
Выйграўшы ў тую самую латарэю абавязкова пазбавішся такіх звычайных рэчаў, як безклапотнасць згубіць вялікія грошы раз, і безтурботнасць наконт уласнай бяспекі два. Дробязь канешне ж, калі жадаць вялікіх змен усур'ёз.
Але калі ты ўпэўнены ў тым, што жыў так, як жыць трэба; калі зробленае табой раней табе падабаецца....
Тады страта безклапотнасьці і безтурботнасьці па нейкіх дробязях табе будзе здавацца надта дарагой для набыцця. Ты проста не пойдзеш купляць латарэйны білет. Не таму, што гэта рызыкоўна, а менавіта з адсутнасьці патрэбы ў цудзе.
Усё мае сваю цану. І гэтая цана вымярается не толькі ў кошце, не толькі ў грошах. Можа і не столькі ў грошах, але ён быў чалавек. А ў людзей павінна быць нешта агульнае, інакш яны перастаюць быць людзьмі.
Так.
Людзі перастаюць быць людзьмі, калі агульнае робіцца толькі прыватным. Калі у яго зусім не засталося грошай, ён абматаў сябе агалёным дротам і сунуў канец дрота ў электрычную разэтку.
Яго знайшлі не ў гэты самы дзень розыгрышу...Розыгрышу ягонай калі не галоўнай, дык заключнай латарэі ў жыцці.
Суседка раз-пораз і раней наведвала яго. Мне й невядома з чаго, проста так, або за грошы нейкія, бо сын самаспаленага, па яе словах наведваў айца значна больш за мяне. Я ўсяго та адзін раз з ім пасядзеў за адным сталом. Ды і тое, не ў яго, а ў мяне ў кватэры.
На гэты раз суседка, па яе словах ледзь не страціла прытомнасць. Яна сустрэла ля пад'езда жанчыну, нанятую купляць яму прадукты і прыбіраць. Тую калаціла. Яна не ведала што рабіць. І толькі калі суседка не страціла прытомнасць, зайшоўшы разам з нанятай, былі выкліканы міліцыянты.
Ніхто не вінаваты. І я таксама. Так сталася, што не хапіла ў яго грошай на чалавека, які б замяніў яму латарэйны білет.
А зараз..., зараз усе мы, хто ў курсе карыстаемся тым, што ён выйграў той сваёй прыватнай латарэяй для нас.
18.12.2013г
Свидетельство о публикации №213121800656