Поунач ночы Сон

Сон

Гэта была ноч поўначы. Альбо поўнач ночы. Мора ператварылася ў лёд. Снежныя дзюны ўзнімаліся да самага неба. Зорак не было, а Месяц быў расколаты на аскепкі. Аскепкі ўсё яшчэ трымаліся разам, і ад іх зыходзіла няпэўнае святло. І светла было ад снегу, якім зацярушана было ледзяное мора, і бераг, і дзюны. За грэбнем дзюн чуўся рык невядомага звера. Я ішла ўздоўж струпянелага мора і ведала – я выжыву. Выжыву, бо ў мяне за спінай дзіда, ля пояса нож і сякера, і я ведаю, як раскласці вогнішча на абледзянелых камянях і зрабіць намёт са звярыных шкур, каб абараніцца ад пякельнага холаду. Гэта мая ноч поўначы.

--------
Зацемка:
Пэўна гэта быў сон па матывах “Тэрору” Дэна Сіманса. Кнігу чытала два гады таму, дзіўна, што ўсплыло менавіта цяпер:))


Рецензии
Беларуская мова вельмі музычна гучыць, і прыгожа.

Альжбэта Палачанка   19.12.2013 11:05     Заявить о нарушении