Аблокi

Ці мажліва стварыць хоць што-небудзь без глебы?
Большасць людзей шукаюць у першую чаргу пытанні.
Для чаго шукаюць пытанні? Ну для чаго, калі не для адказаў?
Цікавыя людзі габрэі) Іх нацыянальная рыса гэта адказваць пытаннямі на пытанні. Пэўне ж для таго, каб шукалі менавіта іх, габрэяў.
Беларусы стагоддзямі жылі побач з габрэямі. Нешта перанялі, а нешта і не прынялі.
Тыя, хто адказваюць прама, робяцца нецікавымі адразу ж пасля адказу.
Калі ўсё больш меньш добра, калі няма вялікай бяды людзей цікавяць пытанні, а не адказы.
Але ў пошуках пытанняў можна ўлезьці ў такое вялізнае пытанне, што ў цябе проста не знойдзецца на яго, нават нейкай больш-меньш прыкметнай часткі адказаў. У такіх выпадках атрымліваецца ўсё наадварот. Патрэбныя ўжо адказы. Але аўтары адказаў, як правіла ўжо забытыя. Хто ж такія гэтыя аўтары? Гэта настаўнікі? Так! Але ці педагогі яны? Не. Яны ня ўмеюць гадаваць, ну хаця б так, як маці з бацькам. Яны былі глебай толькі пакуль мы помнілі аб тым, што яны нам адказвалі. А як толькі мы забылі аб іх адказах, дык іх глеба знікла. Дзе яна магла знікнуць, калі не ў лесе набытых Вамі у вашай жа галаве пытанняў?
Пакуль мы з вамі, чытач, чыталі ўжо гэтыя радкі мы пасяклі прыкметную колькасць пытанняў нашага лесу. Яны потым можа вырастуць, а можа і не.
Не шкада? Мне пакуль не.
Я хачу адшукаць адказ на пытанне навошта я пачаў пісаць гэты твор, можа і творчык-затворчык. Я зусім мала бачу побач з сабой параллельных пытанняў і пры гэтым не адчуваю небяспекі. Я ў сябе дома, я не раз і не два думаў аб тым, каб у мяне дома было бяспечна жыць. Ці разважаў бы я так, калі б побач была якая небудзь вялізная небяспека? Вялізнае пытанне?
Не. Я б займаўся непасрэдна гэтым пытаннем.
Ці так?
Вялізным, занадта вялізным пытаннем я б не займаўся, бо я ведаў бы, што не ў стане на яго адпаведна адказаць. Вось яно што.
Я займаўся б адным і тым жа і ў выпадку поўнай бяспекі і непераадольнай небяспекі?
Не. У мяне была б паніка. Я палічыў бы першапачатковым для знічтажэння пытаннем – сябе. Не наўмысна не глуздам, але палічыў бы.
І ў першую чаргу знішчаў уласны глузд! Каб знайсці адказ. Мне было занадта, непрымальна цікава, і я вырашыў знішчыць тое, што шукае пытанні, пакінуўшы тое, што мае адказы.
Гэта мая глеба. Адукаваныя людзі кажуць, што гэта інстынкт. Менавіта інстынкт адрознівае рэчаіснасць ад фантазій. І дзесьці ў зусім нядаўніх, папярэдніх радках я прыраўняў рэчаіснасць з фантазіяй.
Там было нерэальнае, а ў папярэднім сказе рэальнае.
Я быў без глебы і не разбіўся.
Гэта ўжо не раз было і з кожным, хто плануе бывае.
Каб нешта новае стварылася заўсёды патрэбны плян, які патрабуе да сябе куды большую колькасць пытанняў, чым першая ж справа, якой збіраешся займацца. Напрыклад, для чаго капаю? - Каб яма была.
Мне і не разабрацца хто з каго рабіў у нас яму, або хто сам у якасьці ямы зрабіў з кагосьці падмурак; габрэі беларусаў, або беларусы з габрэяў.
Безумоўна нейкі плян існаваў дакладна, бо глеба засталася.
Габрэі засталіся габрэямі, а беларусы беларусамі.
Колькі ні лётай,
але сядай адпачываць менавіта на сваю глебу.
Гэта бяспечна.
І цікавасць, застанецца, і пытанні адрастуць , і адказы знойдуцца.
Не шукайце тут вялікіх пытанняў, чытач. Іх тут проста не можа быць.
Тут можна знайсьці толькі маленечкі адказ на мае адносіны да беларускай, рускай, украінскай, ангельскай і габрэйскай моваў.
Але, не рэкамендую чытаць гэта з канца.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.