Вечная барацьба

Як цяжка ў жыцці нам захаваць
Свае прыродныя высокія памкненні.
Ў яму заганы па дарозе не упасць
І непарушна сваім прынцыпам быць верным.

Як цяжка нам душою не згрубець,
Калі вакол пануюць зло і цемрашальства.
Агонь дабра яркі ў ёй праз ўсё пранесць,
Каб не пагас ён ў халодным змрочным царстве.

Наша асоба ўяўляе сабой еднасць
І сутыкненне ўласцівых ёй бакоў.
I гэты стан будзе захоўвацца нязменна,
Пакуль бяжыць яшчэ па нашым целе кроў.

Нашы ўнутраныя шалі пастаянна ў раўнавазе,
І мы хістаемся паміж дабром і злом.
Але прырода чалавека палягае ў вечнай празе,
Каб не згасала ў ім душэўнае святло.


Рецензии