Каменная Душа

Сярод бясконцых хваляў думак,
Сярод нязбыўных мар, надзей,
Ты слаба бачыш той малюнак —
Малюнак казачных падзей.

Сярод ахвяр тваіх разваг
Сярод людзей, што асуджаеш,
Таксама бачны і твой сцяг,
Якім ты часта пагражаеш.

Сярод тых вобразаў натхнення,
Што часта ў галаве тваёй,
Сядзіць дзяўчына без адзення,
Сагнуўшыся ўніз галавой.

Сярод яе пачуццяў, мар
Табе нічога не знаёма...

Сярод бясконцых хваляў думак,
Сярод нязбыўных мар, надзей,
Твой розум зараз — толькі смутак,
Не бачыш больш ты тых падзей.


Рецензии