Шляхи-дароги...

Шляхі дарогі

…Ліхаманкава збіраюся ў дарогу. Трэба скласці шмат рэчаў, а яны раскіданы абы дзе. То там мітушуся, то сям…

- Ехаць пара, - сказала Галіна Сяргееўна. І яны з Ленай накіраваліся да выйсця.
- Што, мяне не можаце пачакаць? - раздражнёна спытала я, - Я яшчэ не ўсе рэчы склала… 
- А што ты яшчэ не склала? - спытала Галіна Сяргееўна.

А я ўсё забылася. І што склала, забылася.  І што збіралася скласці, таксама забылася. І дзе ўсе мае рэчы ляжаць, таксама забылася. Зусім разгубілася і кажу наўздагад, абы штосьці сказаць:
- Мне яшчэ за вінаградам трэба збегаць…
- Ты хіба прыносіла вінаград? - звярнулася Галіна Сяргееўна да Лены.
"Пры чым тут Лена," - з нудой падумала я…

…Іду ўздоўж доўгага святочнага стала, заваленага ежай. Не накрытага, а менавіта заваленага. Паколькі ежы гэтай гары грувасцяцца.
І за гэтым доўгім-даўжэзным сталом сядзяць у адзіноце Галіна Сяргееўна і Лена. Яны ціха пра штосьці размаўляюць і з лянотай калупаюцца відэльцам у талерках з Вытанчанымі Дэлікатэсамі.

Я вельмі жадала сесці з імі побач. Ужо вельмі гэтыя Вытанчаныя Дэлікатэсы былі панадлівыя. Але я памятала, што мне трэба ісці далей. І пайшла далей уздоўж гэтага доўгага-даўжэзнага стала.

Метраў праз пяцьсот ізноў сядзелі Галіна Сяргееўна і Лена. Яны ціха пра штосьці размаўляюць і з лянотай калупаюцца відэльцам у талерках з Простай Ежай. І я села з імі побач. І гэта Простая Ежа не лезла мне ў горла, мне так жадалася вярнуцца назад, да Вытанчаных Дэлікатэсаў. Але я памятала: нельга, і працягвала сядзець.

…Едзем. Аўтобус нечакана звярнуў з дарогі пад адхон. Адхон быў высокі і стромкі, цвёрды і гліністы. Ніводнай травінкі на ім не расло. Толькі дзіўныя круглыя адбіткі ад нечых слядоў на цвёрдай гліне. Але затое раслі там дрэвы. Высокія, з густымі кронамі, якія над галавой спляталіся ў суцэльную зялёную столь.

І панёсся аўтобус стромка ўніз, без дарогі, падскокваючы ў круглых ямках і аб'язджаючы дрэвы.

"Навошта ён сюды звярнуў?" - падумала я.

Ах-ах! - раздаліся ў мяне за спіной голаса Галіны Сяргееўны і Лены.

"Нічога страшнага, падумала я, - Аўтобус проста з'едзе з гары, і паедзе па дарозе далей. Гэта ўсяго толькі сон…"


Рецензии