Адольф

па-беларуску

Калісьці даўно, праглядаючы ў невялічкім мінскім кінатэатры «Навіны дня» фільм Міхаіла Ромма «Звычайны фашызм», я звярнуў увагу на адную цытату Адольфа Гітлера.
«Кожнаму народу, у кожным пакаленні жыццёва неабходна экзэкуцыя.»
Гэтая думка, калі гэта ўвогуле думка, а не нешта іншае, уразіла тады мяне, яшчэ юнака, не толькі сваёй жахлівасьцю, але і пачуццём непазбежнасьці яе спраўджвання. Гэта ж сапраўды так, падумаў я тады. І ўжо літаральна праз некалькі год пачаўся Аўганістан, ледзь не разам з увядзеннем надзвычайнага становішча ў Польшчы. Цудам я тады не трапіў у гарачыя кропкі. А потым, як кажуць, паняслося. Знакамітая гарбачоўская галоснасць падзяліла ўсю тагачасную маю радзіму на гарачыя кропкі ад Сярэдняй Азіі і Каўказа, да Вільні і Прыднястроўя. Пакаленне, народжанае пасля галоўных бітваў другой сусветнай вайны перазрэла. Напрыканцы 80-х старэйшым з іх было каля 45-ці год. Яны не ваявалі, але яны жылі побач са сведкамі і ўдзельнікамі тых баёў. У іх не было магчымасьці даказаць, што яны не меньш годныя людзі, чым папярэднія пакаленні, што яны не меньшыя героі. Яны адчувалі ціск спачатку ад старэйшых, а пасля сярэдзіны 60-х, пасля выхаду фільма Міхаіла Ромма, як пасталелі, паступова пачалі адчуваць ціск і ад новога пакалення, ад дзяцей сваех.
Не збераглі, казалі адныя, казалі бацькі. Калі вы не збераглі, дык што з нас патрабаваць(?), казалі ўжо дзеці, або другія зусім дзеці, а пасля і маладыя людзі.
Традыцыі старэйшых закасьцянелі, а моду маладым дыктаваў Гітлер. Так так, менавіта Гітлер дыктаваў, праз ЗША, праз багацейшую Еўропу, праз знакамітыя заходнія каштоўнасьці.
Нарэшце, праз два пакаленні, у 1991-м годзе адбылося тое, што і павінна было адбыцца. Гітлер узяў рэванш. Германія аб'ядналася, а СССР разваліўся.
На Захадзе проста было лягчэй азнаёміцца з тым, што нарабіла гэта жахлівая асоба гісторыі ў арыгінале. Там палічылі немэтазгодным рабіць выгляд, што такі жах, як другая сусветная ўзнік выключна на пустым месцы, усяго толькі з «прыроднай нянавісьці капіталістаў да пралетар'ята». І пакаленні захаду працавалі над недахопамі сваех папярэднікаў. Гэта іх ваеннае пакаленне не было геройскім, або было антыгеройскім. Ім было лягчэй даказаць сваю годнасць, тым новым заходнім пакаленням. А так, як ніхто надта не патрабаваў партыйнымі лёзунгамі і дысцыплінай, дык і недахопы выпраўляліся няспешна, дакладна, без «сустрэчных  плянаў пяцігодак», без геройстваў, а значыцца і без непераадольных бар'ераў наступнаму пакаленню. Яны ўжо былі пераможцамі. Пакаленне захаду 60-х-80-х было на галаву вышэй за анялягічнае пакаленне СССР. Захад дыктаваў моду. Пенсіянерскія рэшткі пакалення пераможцаў СССР ужо не мелі магчымасцяў даказваць сваю годнасць унукам і ўнучкам. Чаго вартая тая годнасць, калі вынік відавочны? Чаго слухаць бабуль і дзядоў, калі яны выхавалі такіх беззубых бацькоў?

«Кожнаму народу, у кожным пакаленні жыццёва неабходна экзэкуцыя.»

Жаночая істота развіваецца хутчэй за мужчынскую. Жанчыны маюць дзяцей раней за мужчын. А таму не існуе трэцяга пасляваеннага пакалення аднаго ўзросту. Па мужчынскай лініі ў некаторых гэтае пакаленне яшчэ і не нарадзілася сёння, на пачатку 20-х гадоў трэцяга тысячагоддзя. А па жаночай гэтае ж трэцяе пакаленне ўжо нарадзіла і чацьвёртае пакаленне.
Нам, аскепкам былога СССР, незалежным краінам, не ў апошнюю чаргу беларусам варта абапірацца на другі адлік. На нашу экзэкуцыю варта абапірацца, каб выпраўляць свае недахопы, а не недахопы захаду. Мы пацярпелі паразу ў 70-х. Зараз гэта відавочна.
Бо ў 60-х з СССР браў прыклад ледзь ня ўвесь свет. Нашых дзяцей лічылі самымі шчасьлівымі ў свеце. Нашым дзецям прамывалі мазгі заходнія радыёстанцыі, усімі сродкамі даказваючы, што аніякія вы не шчасліўцы, а самыя сапраўдныя лузеры. І ў 70-х гадох яны атрымалі перамогу, захапіўшы галовы дзяцей 60-х гадоў, другога пасляваеннага пакалення. Мы тады так прызвычаіліся да «сацыялістычнага опту», што дзецям было проста за цуд нейкі, сустрэцца з «капіталістычнай розніцай». Ну хто з дзяцей будзе есьці манную кашу, калі адначасова з ёй прапануецца цукерка, ды яшчэ і ў самым прывабным фанціку???
Зараз да нас вяртаецца ўжо ў такім жа фанціку той самы «сацыялістычны опт», праз Еўраопты і супермаркеты ён вяртаецца. Замест былых ЦУМаў, ГУМаў, Універсамаў.
У іх маюцца тыя самыя зніжкі па цэнах за кошт горшай якасьці.
У іх таксама атрымліваецца канвейернае абслугоўванне пакупнікоў з дрэнна схаваным знакамітым «вас многа, а я адна» ад тамтэйшых шэраговых прадаўшчыц і касірш.
Але мы не пазнаем у гэтым сваё. І таму гэта ўжо не выклікае ў нас пратэсту. Маўляў, кажуць, так ва ўсіх жа ш. Але заходнія радыёгаласы ўжо ш тут. Яны не толькі працягваюць вайну супраць нас, але і працягваюць ўдасканальвацца ў знічтажэнні нашага. Яны і на маючаяся панаванне ў нас дрэннага з захаду, кажуць «Не, гэта не  заходняе, гэта па-ранейшаму вашае дзярмо». Маўляў заходняга вы яшчэ не бачылі. Нават тутэйшы Макдональдс будзе рэклямавацца значна горшым за нейкую заходнюю забегалаўку, бо гаворка зойдзе менавіта пра ТУТЭЙШЫ макдональдс, і ТАМТЭЙШУЮ забегалоўку. Во як месяць! З дабіваннем нагамі.
А каму патрэбныя сотні вырабаў адной і той жа прадукцыі ў адным месцы? Той жа вяндленай каўбасы, напрыклад? Мне? Я змарную на дурноту рэшткі застаўшагася мне часу, і зноў жа ш абяру фанцік. Бо па-першае чалавек такая істота,якая створаная, каб пастаянна шукаць  крышачку навейшае, і калі гэта манка, дык хоць солі ці цукру мне туды схочацца дадаць самому, каб не прэснай яна была. Але толькі салодкае ўрэшце рэшт робіцца горкім, хаця б праз уласную бяззубасць.

Амаль праз сто год я ўспамінаю словы Леніна аб пераходзе колькасьці ў якасць. І я не бачу, каб хто-небудзь у гэтым свеце, хоць паспрабаваў атрымаць адказ на тое, калі!!!!!!!!!?
Калі адбываецца гэты пераход колькасьці ў новую якасць?
Па маех падліках пры насельніцтве зямлі ў 20 мільярдаў павінен нарадзіцца новы від, для якога чалавек сучасны ў лепшым выпадку будзе нэандэртальцам. Але гэта без уліку развіцця інтэрнэту. Памяць, гістарычная памяць кожнага індывідуума і кожнага народу стварае умовы для эвалюцыі. А інтэрнэт робіцца фабрыкай хлусні аб нашай гісторыі, мінімум. Нас робяць нэандэртальцамі самыя сапраўдныя нэандэртальцы. Чаму яны вымерлі, неандэртальцы? Яны першымі сярод людзей спрабавалі жыць  без экзэкуцый у кожным пакаленні.

На выяве:
Сцяг БССР, створаны дзякуючы правакацыйнаму дазволу гітлераўцаў на ўжыванне бел-чырвона-белага сцягу, як беларускага нацыянальнага сцяга, летам 1944-га году, непасрэдна перад бегствам  гітлераўцаў з Беларусі пад націскам удараў Чырвонай Арміі.


Рецензии