Кiрмаш

                Беларусi               

Сонечнай вопраткай ззяя нядзеля,
(ой!) будзе спажытак тлусцець у хатулях –
цепліцца ў роздумах гэта надзея,
(бо) гандаль святочны ў нашых краях!

Гвалт кірмашовы, люду – бязмерна,
хто чым гандлюе – ўздымай барышы –
хутка пакажа, ускрые, адверне...
толькі б прыйшлося ўсё па душы.

Бачыш, набеглі на цацкі дзяўчаткі,
звонка шчабечуць, як сойкі, яны;
а хлапчукам больш па сэрцу рыбацкі
кут мнагалікай усёй навіны.

Шчырая цётка гамоніць – прыстала,
кіслай капусткі дае смакавать.
мне бы вот, цётачка, бульбы  ды  сала,
ну а капусткі: сваёй – ніпачаць!

Людна вакол смачных лаў з каўбасою,
тут і смаленне(!).. чаго б ні жадаў...
бачыш  усё гэта  скрозь прад сабою:
да...  магутнейшым народ нават стаў.

Туляцца, жмуцца, ідуць карагодам,
кожнаму хочыцца нешта набыць;
вось, у бліскучых бітонаў...  народу –
хто малачка, хто смятанкі купіць.

Вунь, на прыступку, дзівісь, як цудоўна
майстар раскветіў уласны тавар;
тут і  ўбранства святочнага поўна,
гандаль дастойны, нязменно - навар!

А спажыўцам (век бы жіць, дзякуй Божа,
без усялякіх пакут і ахвяр!)
дзесці ў нетрах вакол кірмашовых
пашанцавала знайсці свой тавар.

Хоць і прыйшлось абанкруціць кішені,
усё ж-такі згода ад гукаў і фарб,
усё ж-такі грэе з набытку натхненне:
гэта ж радзімай зямлі маёй скарб!

Вось, запрашаю ўсіх  Вас к бяседе,
як прывітае мая Беларусь.
Колькі б ні дзвінула ў хату суседзяў,
Перахрышчусь і ўсім вам пакланюсь.


Рецензии