Усё на свеце людзьмi уж сказана

Ўсё на свеце людзьмі уж сказана,
Што яшчэ яны могуць сказаць.
Ўсё на свеце людзьмі напісана,
І няма чаго больш напісаць.

Ўсё ў жыцці мы ўжо прахадзілі,
І няма чым нас болей здзівіць.
Мы нічога яшчэ не забылі,
Каб нам новае нешта адкрыць.

Час нас водзіць нязменна па коле
Ўздоўж адной і ўсё той жа сцяны,
Што закрыла ўсё наваколле
Нам з прычыны сваёй вышыні.

Ў жыцці ўсё ідзе па спіралі,
Мае звычку цалкам паўтарацца.
Што бы новае мы ні спаткалі
Нам старым яно будзе здавацца.

Але ўсё жа ідзем мы наперад,
Дасягаем новыя вяршыні.
Застаецца у нас яшчэ вера,
Што наш лёс апынецца шчаслівым.

Чалавецтва весь час развівае
І гартуе ўласныя сілы.
Што раней было недасягальным,
Потым будзе будзённым і звыклым.

І мы колісь пакінем пазаду
Ўсе сумневы свае і згрызоты.
Застанецца у нас толькі радасць
Ад адкрыцця новых гарызонтаў.


Рецензии