Як па небе

Як па небе высокім, па небачку
Плылі караблі, ды з Поўначы,
З белых ветразяў шэрань сеялася,
Люты сівер з-пад крылаў веяўся.
А унізе луналі сцярвятнікі,
Над спажывай, паганыя, з клёкатам --
Расхіналіся дзюбы смуродныя,
Лезлі з глотак гадзюкі чорныя.
А па беднай зямельцы, па спаленай,
Здратаванай, крывёю напоенай,
Ціха крочыла Маці Божая,
Ў вышыванай кашулі ды хустачцы.
Басанож па гарачым попеле
Йшла Марыя, кашулю крывавячы,
Паміж мёртвымі, закатаванымі
Йшла у скрусе і горка плакала
Над забітымі
І над забойцамі --
І сцярвятнікі ў пыл рассыпаліся...


Рецензии
Як я прапусціла? Дзіўна.
Гэта добра.
Сапраўды, пайду, павышываю тыдні два.
Потым пачытаю.
Да пабачэння.

Има Иро   01.07.2016 09:57     Заявить о нарушении
Палітота - паскудная рэч, а людзей заўсёды шкада.

Таксама бяру тайм-аўт, трэба скончыць пераклады. Кажуць, для Говарда Філіпыча маляваць будзе Кацярына Дубовік. Паглядзела, цікавая мастачка)

Нероли Ултарика   01.07.2016 10:12   Заявить о нарушении
А, і я паглядзела, здораўскі малюе. Я нават не магу ўявіць, як гэта говардаўскае магчыма адлюстраваць. Іллюстраваць.
Можа я памяняю меркаванне наконт "Прайдзісвета", як будзе выдадзена кніга. А будзе?
О, гэта было б цудоўна!
Аяяяй.

Има Иро   17.07.2016 10:19   Заявить о нарушении
На это произведение написано 10 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.