Забойца

Забойца

Сон

- Ды я іх усіх пазабіваю! - сказала сямігадовае Маляня, прывязваючы да перадплечча шырокае лязо сякеры, шырынёй на ўсё перадплечча ў аснове.

Лязо было велізарнае, шмат больш школьнага ранца.

А я глядзела на яго з роспаччу, і не магла яго ні спыніць, ні сказаць нічога, нават паварушыцца не магла…

А Маляня накінула пінжак зверху, каб схаваць сякеру, і выйшла з кватэры.
Як страшна мне было за яго…

…Не памятаю, як я апынулася на лесвічнай пляцоўцы.

Бачу, спускаецца па ўсходах зверху нейкі бялявы хлапчук і кажа мне:
- А вашага Маляняці забілі…

І панеслася я па ўсходах ўгору, адкуль толькі сілы ўзяліся, праз тры прыступкі.
А там, двума паверхамі вышэй, на апошніх прыступках былі сляды крыві, і былі расчынены дзверы ў агульны калідор.
І на парозе, ля дзвярэй, ляжала маё Маляня, і сякеры пры ім не было. І нікога там больш не было.

Прыпадняло Маляня галаву і слабым голасам сказала:

- Хуткую…

"Жывы! Будзе жыць! І за сякеру больш хапацца не будзе!" - радасна прамільгнула ў галаве.
 Тады падхапіла я яго на рукі, асцярожна, і сказала бяляваму хлапчуку, які круціўся пад нагамі:

- Бяжы, выклікай хуткую!..

І панёсся ён уніз па прыступках хуткую выклікаць…

…Потым сядзела я ў нейкім людным фае, трымала Маляня на каленах, і чакала, калі прыйдзе лекар.


Рецензии