Пра родную мову i мiлую бабулечку...
I што ж я мушу... табе... тутачкi мовiць?...
Ведаеш?
Вельмi цудоуна вось гэтак, аднойчы, напрыканцы ночкi цёмнай, сесцi у куточку на кушэтачку i родную мову на язык пасмакаваць... :)
Забылiся мы яе. Шмат што ведаем, а сваю родненькую мову i забылiся...
Смута i жаль вялiкi.
А яна ж - такая цудоуная!
Кожнае слоука, кожны гук, кали ён сапрауды гучыць па-беларуску - кранае душу, як светлае сонейка свецiць…
I так цёпленька ад яго - быццам матуля ласкава рукою по галоуцы гладзiць i калыханачку спявае:
Люлi-люлi сыначка, люлi-люлi маленькi,...
Прыйдзе шэранькi каток, схопiць мышку i у куток,...
Баю-баю, маленькi, а у куточку валенкi,
А на вулiцы мароз - намарозiць сынку нос,...
Не хадзi на вулiцу, лепш ка мне прытулiцца,...
Спi, мой сынка, спачывай…. баю-баю, баю-бай...
Цудоуна! Але ж, салодзенькiя мае, калi б я не страцiу па гэтай непростай дарозе усе свае веды пра гэтую родную i прыгожую мову, магчыма б i я мовiу бы тут штосцi больш разумнае ды прыгожае.
Але ж… язык, як тая палка - слухать шкада!...
Пайду, пакуль той самай палкай хто-небудзь не адвалтузiу! А, разумею – i трэба б было! Прыйшоу тут... смакаваць,... смакаунiк гэткi!... Як казала бабулечка мая любая: -"Гэткi ты ужо тут певень!" :)
Мiлая мая, родная бабулечка! Нехай бы сто разоу ды па сто... ты б мне дубца таго дала, калi я сярод ночкi летняй у акенца у хатку лез, каб дзвярмi не ляскаць - цябе не разбудзiць.
Але-ж! Яна ж табе спаць будзе!
Не управiуся i напалову у акенца запаузцi на пузе, як яна з дубцом у руцэ - тутачкi!!!...
Сцёбала i прымауляла:
- Дзе ж ты ноччу поузаеш!? Дзе цябе нейкая халера ноч-апоунач ганяе, супакою не дае!? А цi ты не ведаеш дамоукi!? Я табе розуму зараз прыбаулю! Будзеш памятаць, калi дадому прыходзiць, ды спаць укладацца!
Бабулечка мая родненькая, ласкавая мая! Мне б па гэтых плячах маiх ды кожны дзень бы таго дубца, каб толькi галоуку сваю дурненькую прытулiць да цябе хоць на хвiлiначку... Ты ж бы мяне прыгалубiла, слова светлае i ласкавае мовiла.
Мне ж так сумна ды цёмна без цябе, светлая ты мая!...
http://www.stihi.ru/2014/03/06/3624
Фото из яндекс.ру
Свидетельство о публикации №214030300253
- Спас И БО, Влад и МИР, за Слово ☼♥☼ Твоего, как и за ЛЮБОВЬ МОВЫ БелаРусскай, якаЯ яулЯЕцца, во многих словах, ВЕЛИКОЙ Русской, в еЁ РАСширен_Н☺Й много-значимости!!!
Анатолий Ведов 02.08.2017 11:24 Заявить о нарушении
Анатолий Ведов 02.08.2017 11:25 Заявить о нарушении