Чый твар?

Чый твар?

…Пацягнула днём на сон. Лягла, заплюшчыла вочы. І закруцілася перад вачыма мноства зорных віроў. Струмені рознакаляровых кропак ляцелі, кружыліся і зліваліся ў нейкае зорнае аблічча. І свяцілася гэта аблічча ў цемры злавесна. Вочы - як чорныя дзюры, і сцякалі і знікалі ў іх зорныя плыні.

Хто гэта? Бог? Твар стаў добрым і рахманым. Але ўсё ж некалькі злавесным.

Ці чорт? І твар раптам стала жудасна злавесным.

Які бог? Які чорт? Ужо вельмі чалавечы твар. Гэта ўсяго толькі я. Маё адлюстраванне ў маім мазгу.
І твар стаў звычайным і зусім не страшным.

І я расплюшчыла вочы. Спаць больш не жадалася.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →