Нябога

Здаўна цягне шлях-дарога

беларуса ў лепшы кут.

Дзе шукаць цябе, нябога?

Хiба ж, родны, кепска тут?

Хiба ж мацi не люляла

спевам сумным, як магла?

Штосьцi цягне цябе млява?

Слухай, тут твая дрыгва.

Слухай, iснуе пясчотны

беларускi новы дзень.

Сонца здольна ўсiм iльготны

распаўсюдзiць свой прамень.

Але ж чыя ў спiну пуга

cячэ ў барву да крывi?

Гэта мы сячэм друг друга,

гонiм прэч з усёй зямлi...
 

Словы © Вiталi Страхалет, Мiнск, 1997, люты

Фота © крыніца фота-інтэрнэт


Рецензии