Кожнаму сваё

Кожнаму сваё

…Які гідкі сон прысніўся, што і згадваць яго зусім не жадалася, не тое, што пераказваць…
Гэтулькі там было халоднай жорсткасці, абыякавага садызму, а я назірала з боку за гэтай сцэнай, хоць і магла ўмяшацца і, магчыма, выратаваць, думала:

"…Хутчэй, ну, хутчэй бы яго забілі, нарэшце, каб ён перастаў мучыцца…"


…Гэта Котка, як я захаплялася яе неўтаймаваным дзікім гонарам і самастойнасцю. Якая яна прыгожая і грацыёзная, як ганарліва ідзе, высока падняўшы хвост…
 

…А гэтыя два каты… Такія лагодна-вясёлыя, з тонкім пачуццём гумару. Як я заўсёды імі захаплялася, іх тонкім, вытанчаным жартам, які яны адпускалі кожны раз, калі я праходзіла міма іх па дарозе ў краму…

…І вось зараз ляжаць гэтыя два каты поруч дарожкі. Адзін мёртвы, а другі - у агоніі. Ніяк не чакалі яны нападу. 

А я, замест таго, каб паспрабаваць выратаваць хоць другога ката, гляджу на іх здалёк і думаю:
"…Хутчэй, ну, хутчэй бы яго забілі, нарэшце, каб ён перастаў мучыцца…"

А мая любімая котка, якой я так захаплялася, нападае і нападае на яго, і не забівае, а наносіць чарговы жорсткі ўдар па яго пакрамсанай лапе. А кот са здзіўленнем глядзіць на сваю разадраную лапу, і наогул нічога не разумее, што адбываецца…

…А потым малюнак стаў выліньваць перад вачыма. І апошняе, што я бачыла, гэта котка, якая бяжыць, з высока паднятым хвастом, абсалютна абыякавая да сваіх ахвяр. І два каты - адзін мёртвы і адзін - у агоніі…


- Не трэба мне больш такога паказваць, - папрасіла я Дыспетчара Сноў. - Пакажыце мне што-небудзь светлае і радаснае.


-Ну, што ж, - сказаў Дыспетчар, - атрымлівай…

…І блукала я бясконца па казачных садах і лясах, збірала садавіну і ягады, лётала высока над дрэвамі, хапаючыся за тоненькія галінкі, каб не зваліцца…


Рецензии
по белорусски гораздо интереснее читать..яркий язык ..Очень..!!

Анатолий Бурматоф   22.03.2014 09:30     Заявить о нарушении
Спасибо, Анатолий, мне тоже нравится белорусский.

Ляксандра Зпад Барысава   24.03.2014 08:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.