Ад Бога прыходзяць дзецi
Ад Бога прыходзяць дзеці,
Засведчыць, ці ёсць на свеце
Яшчэ першародны грэх?
Паветра глынуць, і плачуць,
Бо грэх той жа самы бачаць,
І чуюць рагаты смех.
І слёзы з вачэй у Бога -
І д'ябальскі ў пекле рогат.
Свидетельство о публикации №214032601983