Вось так нумарок

Вось так нумарок


…Сцягнула я ў Анькі нумарок, металічны, з дзіркай і з лічбай. Навошта? Не памятаю. Трэба было наштосьці. А навошта, не памятаю.

І стала насіць гэты нумарок у левай кішэні плашча, увесь час сціскаючы яго ў кулаку.

Ненадзейнае гэта месца - кішэнь. Анька можа лёгка знайсці яго ў мяне. Трэба схаваць яго куды-небудзь.

І залезла я ў бялізнавую шафу, каб схаваць нумарок там, і дзверцы за сабой прычыніла.

- Гэта што ты там робіш? - спытала Анька, і вывалакла мяне з шафы за каўнер.

- Нічога, - сказала я, прыкідваючыся абсалютна спакойнай, і адышла ў старонку.

- А Анька палезла ў шафу, глядзець што я там рабіла.

А я стаю ў старонцы, сціскаю ў кішэні, у кулаку, нумарок і думаю:
"Добра, што я яго не паспела выкласці… Куды б яго схаваць, больш надзейна…"


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →