Казачныя апавяданнi пра Гнома i дзяучынку Полю

Частка трэцяя
УСЛЕД ЗА ВОЖЫКАМІ
- Запрашаю цябе, Паўлiнка, да сябе на гарбатку з сунiчным варэннем. Падсiлкавацца з дарогi табе вельмi патрэбна - як толькi зацiх вясёлы смех, прапанаваў Гном. - У мяне ёсць таксама i смачнае печыва, а потым ужо мы даробiм тваю справу ў хаце. Дамовiлiся?
 - Якi ж ты цудоўны! - адказала дзяўчынка. - Падсiлкавацца патрэбна, мо з гэтага i валiлася ў мяне ўсё з рук, а да гарбаткi я маю смачныя цукеркi з Мiнскy.
     Трашчалi сухiя трэсачкi ў агнi, паважна пыхцеў самавар. А якая смачная гарбата з духмяным сунiчным варэннем ды цукеркамi з арэшкамi. За маленькiм утульным сталом сядзела Паўлiнка, а насупраць яе маленькi чалавечак. Пад нагамi працавiта шморгалi туды-сюды садовыя мышкi, збiралi расу руплiвыя мурашы i было так цудоўна ў садзе, што нават кружылася галава. Дапiўшы гарбату з маленькага кубачка, Гном падняўся.
 - Хутка ўсё збробiм разам, а потым пойдзем у лес, грыбоў у гэтым годзе столькi, што вожыкі запрасiлi дапамогi.
 - А ты i вожыкаў можаш зразумець? Я хацела сказаць… вожыкаву мову – запытала Паўлiнка.
 - Я ведаю мовы ўсiх лясных жыхароў i таксама хатнiх сяброў. – Сур'езна адказаў Гном.
 - А мяне навучыш?
 – Навучу, але спачатку прыбяромся ў хатцы.
     Праз некалькi гадзiн было ўсе падмецена i ззяла чысцінёй. Свежая вада стаяла ў вядзерцы, ложак быў запраўлеы зялёнай коўдрай iдэяльна, a ўсе рэчы ляжалi на сваiх  месцах: тоўсты чамадан - пад ложкам, адзенне - у шафе, а кнiгi - на палiчцы. Не сядзелi, не адпaчывалi, а хуценька нацягнулi гумовыя боты, узялi ў рукi плеценыя кошыкi i пайшлi ўслед за вожыкамi ў суседнi бярозавы лясок.
 - Пiльна глядзi сабе пад  ногi, у лесе - сваё жыццё i свае правiлы - павучаў сваю сяброўку маленькi чалавечак.  - Мы, як на госцi сюды прыйшлi, як прыйшлi цiха, так цiха i дахаты пойдзем. Глядзi,  якi я баравiк знайшоў. - i Гном наxiлiўся перад пушыстай елачкай.
 - I я знайшла. Бач,  якi каляровы: шапачка ўся чырвоная ў белыя кропачкi, а ножка танюсенькая, сапраўдны англійскі джэнтльмен!
 - Не, Паўлiнка, гэта кепскi грыб-мухамор. Не трэба яго ў кошык класці, бо ён вельмi атрутны. Лепей нарэж жоўтых лiсiчак, яны даўно ўжо за табой паглядаюць. Вунь пабач, каля бярозкi...
     Каля малодзенькай бярозкi, пад апаўшым лісцем, дзяўчынка заўважыла маленькi жоўты гузiк, потым яшчэ некалькі.  Лi-сiч-кі! Самыя супольныя грыбы, бо растуць заўсёды разам i цэлымі сем'ямi. I пакуль дзяўчынка збiрала жоўтыя пахучыя грыбы ў свой кошык, Гном паспеў напоўнiць свой крэпенькiмi чорнагаловымi баравiчкамi.
     Раптоўна наступiў летнi вечар, на лясной сцяжынцы з'явiлiся доўгія цёмныя ценi, у паветры запахла свежасцю. Побач прайшоў вожык са сваiмі дзеткамi. На спiнках яны неслi многа  розных грыбоў,  а самы маленькi нават знайшоў чырвоны яблык.
 - Пойдзем i мы да хаты, Паўлiнка.  Цёмна ў лесе i вiльготна, усе грыбы пахавалiся .
 - Раскажаш мне, як ты назбiраў поўны кош каласавiчкоў. Я нiводнага не заўважыла ...
   За лесам павольна садзiлася сонейка, а па дарожцы iшлi дзяўчынка i Гном. Здавалася, што яны даўнiя прыяцелi i вечар гэта добра ведаў, абгарнаў  iх сваёй цеплынёй, як i усё наваколле.

Сяргей Брандт,  11.07.2013               


Рецензии