Размова з маладосцю
Хоць на дзянёк вярніся, маладосць!
Праз шмат гадоў хачу цябе пабачыць.
Прыйдзі, прысядзь! Ты мой найлепшы госць,
Хай не за ўсё змагу цябе прабачыць.
Не бойся, што адкрыю я сакрэт –
Як рвалася ты, часам, да спакусы:
І быў амаль што куплены білет
Каб быў cабе не ў межах Беларусі.
...Паспела азірнуцца праз плячо
На рунь палёў, стагі, на сенажаці;
На грушу, што свяцілася свячой
Ля хаткі, дзе была ў вакенцы маці.
...К табе з падзякай шчырай, Маладосць,
За успамін далёкага, былога!
А для мяне ты не была – ты ёсць
Сярод таго, што не бывае многа!
02.08.2013
Свидетельство о публикации №214042401498
Андрей Столярик 24.04.2014 20:10 Заявить о нарушении
из них три я лично набирала в ворде, подрабатывала так.
Ляксандра Зпад Барысава 05.05.2014 10:12 Заявить о нарушении
Ляксандра Зпад Барысава 05.05.2014 13:31 Заявить о нарушении