Разважанне Душа

Ці есць у душы прытулак на зямлі? Хочацца спадзявацца, што есць, але ж, мабыць, няма такога. Тут чалавечаму цельцу бывае няма дзе прытуліцца. Калі знойдзецца месца, дзе заглушаюцца ўласныя думкі, дык гэта не тое. Душа трапечацца ў такіх умовах, як матылек за шыбай - яму тут цяпло і прастора, што хопіць не на аднаго такога, а ен недзе імкнецца не ведама куды. Вось так і будзе біцца да апошняга імгнення, покуль не знойдзе яго час дзе ў куточку. Будзе ен ляжаць, як трэска, ці смецце покуль які чыстаплюй не захоча чысціні, не выкіне і не пратрэ за ім падваконнік. І няма таго розуму, каб зразумець дарма чаго, што яно ўсе есць, і дзе яму тое месца.

***
Але, як пачнеш разважаць пра душу, неяк лягчэй робіцца, яна вырастае да такіх памераў, што не ахапіць, не пашкадаваць. Тады душой здаецца ўвесь шлях, якому і не патрэбна сядзець на месцы - не тое яе справа. Таму яна і імкнецца, мабыць, як той матылек.

01.05.2014 г.


Рецензии