Што рабiць?

на глебе назвы твора Чарнышэускага и майго вось гэтага:
http://www.proza.ru/2013/07/16/44

Мне здаецца, што кожны свядомы чалавек
хоць раз у сваем жыцці разглядаў такое пытанне.
З першага погляду ўсё павінна быць даволі проста. Нават паняцця што такое кропка і прамая дастаткова.
Чалавек адчуўшы, што такое дрэнна дае  гэтаму дрэннаму назву «першапачаковый пункт» і руху, і гледжання , скарочана пункт«А».  А пачуўшы пра тое, што такое «добра» прызначае яму назву «канчатковага пункту» руху і гледжання «В».
Улічваючы сваё месцазнаходжання паміж гэтымі пунктамі чалавек кіруецца або метадам, ад праціўнага, або метадам, што лепей.
Спачатку эфектыўней метад ад праціўнага, бо каштоўней адарвацца ад дрэннага, чым проста атрымаць усё адразу.  З першапачатковым узроўнем ведаў магчыма нарабіць такіх памылак, што потым, з набліжэннем да канчатковага пункту руху, гэтыя памылкі мінулага будуць занадта дарагімі. Можа ш так стацца, што ўвогуле не тую, а супрацьлеглую мэту чалавек ад самага пачатку руху абярэ? Можа.
Дык напрыканцы свайго шляху такі чалавек з занадта вялікіх мэт або асмялее да самазабойства (Ці не так? Ну не так усё жыццё пражыў, уяўляеце?) або чалавек будзе проста баязліўцам перад кожным наступным крокам, бо цана  ўжо будучай памылкі будзе надта вялікай. Таму напрыканцы чалавеку патрэбна абавязкова кіравацца выбарам лепшага, рацыянальнага.
Інакш кажучы, дзесьці ў сярэдзіне шляху адбываецца пералом поглядаў з адмаўлення, на прызнанне.
І вось тут атрымліваецца, што не ўсё так проста.
(зменена 20.10.2018)

працяг ад 02.05.2014
(Чалавек не можа ведаць што будзе раней – або дасягненне пункту «В», мэты, так бы мовіць, або канец ягонага веку жыцця. Чалавека засцігнутага пагрозай рэальнай смерці на поўдарозе да сваёй мэты жыцця ахоплівае самая сапраўдная паніка. Ён толькі збіраўся аптымістычна разглядаць свой будучы шлях, а яму зноў прапануецца падыйсьці крытычна да свайго папярэдняга шляху. У яго абавязкова ўзнікае пытанне, а навошта ж мне гэта трэба? Не знойдзе адказу –  загіне праз паніку. А вось калі  ён знойдзе адказ, знойдзе які груз мінулага аварыйна адкінуць, і на якія дасягненні мінулага шляху больш абаперціся, дык ён хутчэй справіцца з небяспекай. Але ў яго пасля гэтага будзе ўжо два пачатковых пункту «А1» і «А2».
Менавіта з гэтага моманту наш чалавек з вялікай мэтай будзе адрознівацца ад чалавека, які ставіў больш прызямлённую мэту. У апошняга будуць за спіной пункты «А» і «В1». Ён будзе адчуваць сябе песімістам у параўнанні з першым. Той, ужо біты, будзе аптымістам. Ён лётаў у аблоках, але выжыў і дасягнуў таго ж самага пункту развіцця, не расчараваўшыся. Аптыміст заплаціў за праезд, а песіміст не. Песіміст ехаў «зайцам», і яго не турбавала што за вакном. Ён не бачыў, нават страчанага ў гэтым жыцці спадарожніка-панікёра. Яго ўвага была сканцэнтравана на кантралёры. Ён не бачыў жыцця навакол, а толькі капаўся ў сябе, здолею – ці не здолею, абміну-не абміну.
Але ў іх абодвух замест мэты з'явіцца мара. Для аптыміста гэта па-ранейшаму будзе пункт «В», а для песіміста пункт «В2». Для аптыміста, ягоная першапачатковая  мэта ператворыцца ў мару рэальна невялікую, а для пессіміста другая, або іншая мэта ператворыцца ў канчатковую мару паболей. Бо першы плаціў стрэссам, а другі не. Крокі аптыміста будуць больш ураўнаважаннымі, але яны будуць пастаянна скарачацца ў якасьці , і павялічвацца ў колькасьці да таптання на месцы. Крокі ж пессіміста будуць наадварот павялічвацца якасна, але ён іх будзе рабіць усё радзей і радзей; да знакамітага «лепш дзень страціць, але потым за пяць хвілін даляцець». Бяда аптыміста, такім чынам, у тым, што з ягоных вялікіх плянаў ён і аднаго, самага першага, як правіла, не ў стане атрымаць без дапамогі звонку. Але бяда песіміста, мне здаецца, куды больш страшная. Ён, не атрымаўшы аднаразовага вялікага стрэссу з разліку за праезд, атрымлівае ўзамен пажыццёвы стрэсс з чакання гэтага разліку. Ён, песіміст, як правіла, дасягае неверагодных, недасягальных для аптыміста вершынь у сваім жыцці. Але ён заўсёды адчувае, і будзе адчуваць сябе няшчасным. Пакуль, нарэшце не паставіць для сябе відавочна недасягальную мэту. Напрыклад пачатак нашчадка.

Маёй мэтай у гэтым творы было сусветнае адкрыццё для вытворчасьці і жыцця людзей па ўсяму свету.
Ну, каб кіраўнікі былі крыху больш шчасьлівымі з такімі  дробязямі, як іх недарэчныя і лянівыя падначаленныя.)

А пакупнікі не настолькі разнастайнымі ў элітных крамах, і не настолькі тыповымі на барахолках.
Бо там усё ж ткі іх падначаленыя, якімі варта ўмець кіраваць з абодвух пунктаў, і ад праціўнага, і з таго, што лепей. Гэта не дробязь.

Застаецца толькі памятаць галоўнае – не скончыць маё жыццё ў гэтым творы невялічкім самагубствам, калі будзе адваротны вынік гэтага майго руху да мэты.)

На здымку першы гістарычны сцяг Беларуси, адзін з трох афіцыйных сцягоў дзяржаўных утварэнняў на Беларусі.


Рецензии
Цікава ды не надта складана. Спадабалася.)))

Има Иро   31.07.2015 08:15     Заявить о нарушении
Дзякуй за "не надта")))

Кабердин Владимир   31.07.2015 10:56   Заявить о нарушении
Прабачце няма часу зараз. Некалькі гадзін справы патрабуюць.

Кабердин Владимир   31.07.2015 10:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.