Адлига у лютым 2003 года

Адліга ў лютым 2003 года

 Нібыта коўдрай – шэрая імжа
 Завалакла і стрэхі і завулак”
 І сыпяцца слязінкі з капяжа
 Зусім не тыя, што вясной з сасуляк.

 Халодныя, калючыя, як шрот,
 Яны паветра і душу халодзяць.
 А у садку старэнькі хісткі плот
 Жадае, каб слупочкі падмарозіць.

 Пабег ручай. Падмыў на лузе стог –
 - Яму б улетку быць у агародзе...
 ...Бабуля ля вакенца: “Дзе той Бог?!
 Ды што такое творыцца ў прыродзе!!!”

 12.02.2003 года


Рецензии