Дзиледзи

Дзіледзі

Сон
                2 траўня 2014 года

Паднімаюся па ўсходах у пад'ездзе. Даганяе мяне Сашкін прыяцель і пытаецца:
- Саша дома?
- Напэўна, дома, - адказваю. І пайшоў ён за мной следам.

Пхаю кватэрныя дзверы - і яны адчыніліся. Забыўся зачыніць! А ў пярэднім пакоі стаяць двое, абняўшыся, і размаўляюць шэптам.

Паціху зачыніла я дзверы зваротна, і пачула як пстрыкнуў замок. Апамяталіся…

Ніякавата мне было, што вярнулася дадому ў няўрочны час. Стаю, чакаю, калі ўпусцяць. А прыяцель кудысьці знік…

…Імгненне прайшло ці вечнасць, але дзверы ачыніліся, дзяўчына выслізнула з кватэры і хутка ўцякла. А я зайшла.

- Яна мне вось што падарыла, і вось, і вось… - паказвае Сашка нейкія імпартныя прадметы.

"Цудоўная дзяўчына" - падумала я, і ўслых сказала:
- Пайду яе сустрэну…

І пайшла праз нейкую доўгую залу з калонамі і лаўкамі ўздоўж сцяжынкі, а ў канцы залы сустрэла дзяўчыну.
І пайшлі назад мы разам, яна крыху наперадзе, а я - за ёй.
На ёй доўгая, ярка блакітная сукенка з пышнай спадніцай і шырокімі рукавамі. І ярка блакітны капялюшык чэпчыкам з брылём, як у чэхаўскай гераіні.

- Як цябе клічуць? - спытала я.
- Дзіледзі, -  адказала дзяўчына.

… Дзіледзі, Мілэдзі, лэдзі…

- Я буду клікаць цябе проста Лэдзі…
- Не трэба, так мяне ў трэцім класе дражнілі…

" Цудоўная дзяўчына" - ізноў падумала я…


Рецензии
С П А С И Б О !!!!!!
удачи Вам в творчестве

с уважением Олег

Олег Устинов   06.05.2014 18:50     Заявить о нарушении
И вам спаисбо, Олег, что зашли.

Ляксандра Зпад Барысава   07.05.2014 08:37   Заявить о нарушении