Пакинутым братам меньшым

Паміраюць без жалобы
 І сабакі і каты.
 Будуць крыжам з дамавінай
 Гурбы снегу ці кусты...
 Мы ж іх песцілі рукамі
 І сляпенькіх і нямых.
 Каб яны нам штось сказалі
 Ці вачыма ці услых.
 ... ... ... ... ... ... ... ... ... ...
 ...Нават Крот, што век не бачыць,
 А  Сава, што слепне днём –
 нас за гэта не прабачаць,
 Што з “братамі” так жывём!

 10.10.2009 года


Рецензии