Пушок уцякач

Пушок уцякач

 Ляжаў маленькі камячок,
 Дрыжэў ад восеньскага ветра.
 І нібы скрыпача смычок, -
 Выводзіў жаласнае рэтра.
 Суседскі хлопчык-малышок, -
 Катка, які шукаў прытулку, -
 Пачуўшы кволы галасок,
 Схапіў і стрэлам па завулку.
 ...Не заўважаў на сцежцы лужын.
 Ён лашчыў ручкай белы шоўк:
 “Цябе я не пакіну, дружа!
 Ты болей не ўцякай, Пушок!”

 1962 год


Рецензии