Удзячнасць лёсу

Удзячнасць лёсу

 Удзячны я табе, мой шчасны лёс,
 Што ты звязаў любоўю – не прымусам
 Мяне з зямлёй, дзе жолудам прарос
 І атрымаў імя я беларуса.

 Удзячны я табе, мой шчасны лёс,
 Імкненнем мар, жыццём усёй істотай
 За тое, што цягнуся да нябёс
 Дубком... Мацнею,
 шапачу лістотай.

 1959


Рецензии