У аутобус

У аўтобус

…Ну, гэты аўтобус ад мяне нізавошта не сыдзе, як той, што толькі што сышоў.

Я ўхапілася за поручань і паспрабавала падцягнуцца да ніжняй прыступкі. Не атрымліваецца. Сіл няма.

- Падштурхніце мяне, хто-небудзь, - прашу тых, хто за мной.

Мяне падштурхоўваюць. І вось я ўжо на ніжняй прыступцы.
Зараз засталося дацягнуцца да вакна і пралезці праз яго ў аўтобус. Акенца маленькае і размешчана вельмі высока. Я падцягнулася і палезла ў акно галавой наперад.

Прысутныя ў аўтобусе са страхам назіралі, як я спускаюся ўніз галавой. Хтосьці жадаў мне перашкодзіць, але я зло сказала:

- Не замінайце, - і яны адсталі.

А я, спусціўшыся крыху ніжэй, перавярнулася ў паветры і ўстала на ногі.

Аўтобус паехаў далей па маршруце…


Рецензии