Справа у капялюшы

Справа ў капялюшы

Трызненне

...Збіраемся мы ў Далёкі Шлях. Здымаю з цвічка на сцяне свой раскошны белы капялюш з шырокімі палямі, але тут Сарамлівы Макацёр вырывае ў мяне яго з рук і кажа:
- Гэта мой капялюш, яго мне Халодная Рыба падарыла…

Не спрачаюся я. Чакаю, пакуль усё разбяруць свае капялюшы. А Сарамлівы Макацёр, начапіўшы капялюш на галаву, тут жа выпарыўся.
І вось разабралі ўсе свае капялюшы, і застаўся вісець на цвічку адзін, зусім не мой капялюш. Наогул, не ведаю, чый гэта капялюш застаўся…

- Гэта не мой капялюш, - загаласіла я нема.

І пайшла я ў суседні пакой, дзе ляжала на падлозе Халодная Рыба, утаропячыся задуменна ў сценку за галавой. Зласліва ўчапілася я ў яе кароткія шэрыя валасы і патрэсла, як след.

- Ты навошта няправільна растлумачыла Сарамліваму Макацёру, як выглядае яго капялюш?

Нічога мне не адказвала Халодная Рыба, толькі вочы моўчкі закочвала і цяжка ўздыхала.

І адправілася я ў шлях, каб дагнаць Сарамлівага Макацёра і забраць у яго свой капялюш. А паколькі без капялюша падарожнічаць забаронена, згарнула я сабе часовы капялюш з коўдры. Выкшталцоны капялюшык атрымаўся…


Рецензии