Навагодняе

Навагодняе

 Непераможная прырода –
 Зямліцы дбайны гаспадар!
 Праз радасці і праз нягоды –
 Жыцця гартае каляндар.

 ...Хай кожны дзень лістом кляновым
 У “заўтра” шчасцем упадзе!
 Каб не хапіла ў Годзе Новым
 Ліста ні гору ні бядзе!


 Наш родны край у ёлачнай красе,
 А будучыня бачыцца наперад.
 Нам Дзед Мароз дарункі прынясе,
 Бо не пустым быў нашай працы “невад”.
 Мы сядзем не за казачны абрус –
 Нам кожны дзень для нас ужо не казка!
 ...Віншуе ўсе народы Беларусь:
 - Заходзьце, заязджайце, калі ласка!!!

 27.10.2008 год


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →