Сябрам

Сябрам

 Радок-другі сябрам я прысвяціў.
 Мне верыцца, да скону іх не страчу.
 Яны ішлі са мною па жыцці.
 Са мной дзялілі гора і удачу.
 Я дзякую сяброўскаму агню,
 Які гарэў у сэрцах
 Без прымусу.
 ...За гэту цеплыню і дабрыню
 Ніякім я радком не разлічуся.

 2006 год.


Рецензии