Дачка прынесла сына у падоле

Дачка прынесла сына у падоле.
 Праз дзень гамонка абляцела поле.
 Пайшла гуляць ад хаты і да хаты:
 ...”Вось ды ціхмяначка,
 вось гэта шлюб!”
 Усмешкі неслі хлопцы ў новы клуб,
 І кучкамі шапталіся дзяўчаты.
 ...У маці беднай сэрцайка гарыць,
 А бацька не даецца гаварыць, -
 Стол танцаваў пад кулаком у бацькі:
 “Яшчэ тваіх пялюшак чутны пах,
 А ты ўжо з “падарункам” на руках!
 Табе яшчэ самой патрэбны цацкі!”
 І толькі памягчэў як тэлеграму
 Суседскі хлопец з арміі даслаў,
 Ў якой суседа цесцем называў,
 А будучую цешчу – нават мамай.

 ...Канец размовам хутка наступіў,
 І ў новенькім прысценку каля сліў
 Адведзіны гудзелі поўным ходам.
 Калі ж гасцей забрала ноч дамоў,
 Размовы аб вяселлі дзед павёў,
 І ўнучака ў калясцы ціха гойдаў.

 1970 год


Рецензии