Жаданая восень

Жаданая восень

 Шукае сцежку, каб назад
 Пайсці. Ды ўпарціцца прырода.
 І крочыць руды лістапад
 Па шкельцы тоненькага лёду.
 Зямля чакае белы пух.
 Цяпло пасварыцца з марозам.
 ...І жаль нахлыне, што патух,
 Агонь на дзічцы і бярозе.

 1990 год


Рецензии