Памылка рамонка

Памылка рамонка

 Вярталіся з вайны дамоў суседзі, -
 Хто раніцай, хто днём, хто ўначы...
 І верыў я, што бацька мой прыедзе,
 Бо на рамонку ў лузе падлічыў.
 Плуг іржавеў і па касе мянташка
 Засумавала роснай раніцой.
 Пайшоў па полі (як было ні цяжка)
 Я крок у крок з аратым і касцом.
 ...І рос стажок за “раненаю” хаткай;
 Блакітам неба плуг зазіхацеў...
 ...А я пытаў рамонка:
    “Дзе ж мой татка?!”
 І яка ніколі, каб прыйшоў, хацеў.

 1971 год


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →