Ранак над Мухауцом

Ранак над Мухаўцом*

 Спатыкаецца фары прамень.
 Вось-вось – раніца – “медзь” па-над лесам.
 Зноў народзіць нам сонейка дзень,
 Што пальецца працоўнаю песняй.

 Кашляне працаўнік-лесавоз.
 Наваколле разбудзяць машыны.
 І празрыстыя кропелькі рос
 Упадуць на касу з канюшыны.

 ...Я гляджу праз туман, праз гады
 У пачатак Вялікай Айчыннай:
 Наліваліся сокам сады,
 Хлопца цешыла ранкам дзяўчына.

 У падушках дзіцячыя сны,
 Штосьці вербам шаптала крыніца...
 Гэтым ранкам паснулі сыны
 Тых, каму і па сёння не спіцца.
 А стаялі яны да канца
 Ў адзіночку, па-ротна, па-ўзводна...
 ...Чырванела вада Мухаўца,
 Каб Радзіме маёй быць свабоднай!

 1985 год
 * Мухавец - рака


Рецензии