Дзьве руки

Дзьве рукі

 Быў у бацькоў я трэцім.
 Небядовым...
 Напэўна лёс прызначаны быў шчасны
 За тое мне, што я пяцігадовы
 З матуляю хадзіў да храма ў Красным*

 ...Мяняўся час, мяняліся законы.
 Знікаў з крыжамі, купаламі Бог.
 Хрыста і Божай Мацеры іконы
 Змянялі на вандалаў і прайдох...

 Як здарыцца (хачу ці не хачу я)
 На мой парог бядота забрыдзе, -
 Цяпло рукі матулінай адчую,
 Другой рукой бяду Бог адвядзе.
 2007 год
 * Краснае – мястэчка ў Мінскім раёне


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →