Трэццяга липеня
Дзень вызвалення Беларусі
Над плошчай сонца промні рассяе.
Дыхнулі жарам трубы, барабаны,
А снег вайны ніяк не растае
На скронях і галовах ветэранаў.
Зышлася памяць тут з усіх краёў, -
Вялікіх гарадоў і ціхіх станцый,
Каб прад абліччам франтавых сяброў
У вернасці сваёй паспавядацца.
Салдат і генерал немалады
Трасуць аднапалчан сваіх за плечы...
...І старшыня які што год сюды
Адзін-адным прыходзіць на сустрэчу.
Агонь цюльпанаў апячэ граніт,
А “вечны” – быццам бы жывы застыне
Ад пачуцця, што каля гэтых пліт
Зляглі, хто кроў аддаў у баях –
Айчыне.
03.06.1975
Свидетельство о публикации №214050800526