Сыну Сяргейку

Сыну Сяргейку

 (нуда)

 Не лямантуй, як на душы нуда, -
 У мазалях яна не пагасцюе,
 Бо ні хвароба гэта, ні бяда
 Таму, хто нешта твора, хто працуе.
 Хто не шкадуе талента і рук
 Той з сэрцам і душой заўжды у згодзе:
 Збудуе светлы дом, пасцеле брук,
 Якім пайсці нашчадкам па стагоддзі.
 Табе Бог розум даў і прыгажосць
 Зямлі, якою быў узгадаваны.
 У пошуках сябе пакінь – кім ёсць,
 І без нуды у жыццё будзь закаханы.

 28.08.2008


Рецензии