Хакей

Грамадзяне добрыя,

адтрымайце порна -

ведаем, што любiце

гэтае ўпорна!

Як заўжды, на пасашок –

руская красавiца -

мусiць дзеўка там i сям

чымсьцi зацiкавiца.

На xакей хачу-хачу,

цуда клюхаю кручу.

Ан не выйшла цуда –

ах ты, дрэнь-паскуда!

Вось пайшла на ратны бой

руская дружына.

Шайбу бiлi галавой,

быццам бы скацiна!

Пачалiся тут катаць

вольнае катанне -

нешта заблыталася

пэўнае заданне.

Мы таксама – буры гусi

з брацкай роднай Беларусi.

Ан прабачце, ай i нам

крышку дайце па мардам!

Крышку снега, крышку лёду,

лыжку дзёгцю, чарку мёду.

Вось i вынiк, вось - награды:

халадзiльнiк ад Улады.


Словы © Вiталi Асiповiч, Мiнск, 2007

Фота © крыніца фота-інтэрнэт


Рецензии