Радзиме

Радзіме

 Ці Бог ці лёс мае заслоняць вочы,
 Хай нават застануся я сляпым.
 З чужых краёў у родны край пакрочу,
 Абмацаўшы сцяжынкі і слупы.
 А як прыйду да крыжа ўскрай дарогі,
 Ды канюшыны абдыму стажок
 Скажу сабе: “Не муляй, браце, ногі.
 Ты на Радзіме, дома ты, ужо!”

 1967 г.


Рецензии