Гарыць ад мыла карак

Гарыць ад “мыла” карак, -
 (быў за душой грашок) –
 Бо выпіў лішку чарак
 На сватаў “пасашок”.

 Я выслухаў “крамолу”
 Ды ледзьве не самлеў
 Як кубачак з расолам
 Убачыў на стале.

 ...А блін і смажаніна
 Былі яскравей слоў:
 “Ну, будзь-жа ты мужчынам,
 Мне сорамна сватоў!..”

 01.05.1990 год


Рецензии