Дабрыня

Дабрыня

 Дабрыня не пахне і не мерзне;
 Колеру не мае і вагі:
 Абатрэ дзіцячы тварык слёзны,
 Знойдзе людзям лекі ад тугі.
 Дабрыня... Яна не прадаецца.
 Хай бясконца, нібы той ручай,
 Гэта капяліначка ад сэрца
 І празрыстасць шчырасці вачэй.
 Дабрыня..
 Несказанае нешта.
 Гэта штосьці болей слоў і дзей...
 Людзям я аддам яе без рэшты
 Каб паліцца рэхам ад людзей.

   1997


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →