Складанае жыццё

Складанае жыццё

 Што не кажы, - складанае жыццё:
 Адзін прырос да скуранога крэсла.
 Другі на языку мазоль нацёр,
 А трэці пнецца у жыцця прастор;
 ...Дзесятага, глядзіш, ужо панеслі.
 Жыццё, яно, як знічка прамільгне,
 Бо чалавека век караткаваты,
 І безумоўна давядзецца мне
 Быць на зямлі квітнеючай дзесятым.
 А ў гэтым мігу вечным дарагім, -
 Пакуль не перастане біцца сэрца –
 Я не хачу быць першым ці другім,
 А да апошніх дзён застацца трэцім.

 1995


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →