Шыльда злосци

Шыльда злосці

 Увысь трох метраў плот.
 А гаспадар –
 Ад злосці жонку пабрахаць
 Прымусіць.
 Не ведае, што і яго аўчар,
 Чужога беспрычынна не укусіць.
 Я першы раз завулак той “таптаў”;
 І шыльдзе, што на браме, не паверыў,
 Бо Шарык мяне хвосцікам вітаў,
 Чакаў, калі адчынюць госцю дзверы.
 Жалеза ляск. Крык
 злосны: “Зараз выйду!”
 ...Было б глухому нават зразумець,
 Што той ашчэр, што
 пазіраў мне з шыльды,
 павінен быў зусім не тут вісець...

 1.7.2005 г.


Рецензии