Наш май

Наш май

 Яна з кійком, а ён пакуль што без.
 Дзядок схіліўся к бабцы, шэпча штосьці...
 А па дварах амаль без лісця бэз,
 Як некалі у нашай маладосці.
 Струна ўспаміну сэрца страсяне, -
 Яно шукае у душы прытулку...
 Як хочацца, няхай, нават у сне
 Вось так з табой пакрочыць па завулку.

 20.05.13


Рецензии